Зэльва 2040: Зялёны горад з непаўторным смакам. Якім Вы жадаеце бачыць свой пасёлак?
Ініцыятыўнай групай жыхароў і адміністрацыі Зэльвы пры падтрымцы праекта ГЭФ-ПРААН-Мінпрыроды «Зялёныя гарады» распрацаваны План зялёнага горадабудаўніцтва, які апісвае развіццё пасёлка да 2040 года. У плане прапаноўваецца да рэалізацыі шэраг магчымых праграм развіцця Зэльвы дзеля паляпшэння якасці жыцця насельніцтва
Абярыце з прапанаванага спісу тыя накірункі, якія вам падаюцца найбольш важнымі (не болей за 4):
| Ответы | График | % |
|
|---|---|---|---|
|
1. Зэльва – месца рэлаксацыі: добраўпарадкаванне зоны адпачынку побач з вадасховішчам; развіццё водных відаў спорта і ўмоў для культурна-аздараўляльнага адпачынку (катамараны, байдаркі, каноэ, водны трамвай, сцэна на пантонах), кафэ рыбнай кухні; добраўпарадкаванне грамадскай прасторы і аздабленне тэрыторый (высадка пладовых дрэў каля шматпавярховых дамоў, конкурс на лепшае афармленне кветнікаў, дзіцячыя пляцоўкі, новыя паркі)
|
![]() |
87.88 | 58 |
|
2. Зэльва – рэгіянальны цэнтр фітарэкрыацыі і касметалагічных паслуг: пашырэнне паслуг лазні, адкрыццё шматпрофільнага цэнтра прыгажосці і здароўя ў будынку былой гімназіі, аздараўленчы цэнтр, фіта-СПА, аздараўляльныя праграмы аграсядзібаў (тэрапія пры дапамозе пчол, коней)
|
![]() |
33.33 | 22 |
|
3. Здаровы шлях да здаровай ежы: стварэнне ўмоў для духоўнага дабрабыту і здароўя (дзіцячыя групы на базе бібліятэк і спартыўных устаноў пад час канікул, боўлінг, скаладром, роллердром); развіццё брэнда «Гатуем свае»; вытворчасць гастранамічных сувеніраў; развіццё агратурыстычнага кластэра «Заходняя скарбонка»; правядзенне рыбнага фестывалю «Непаўторны адпачынак з зэльвенскім смакам»; адкрыццё міні цэха па перапрацоўцы рыбы; будаўніцтва малых архітэктурных формаў (навесы ад дажджу і сонца, грамадскія прыбіральні, дадатковыя лаўкі па вуліцы да чыгуначнай станцыі, пітныя фантанчыкі)
|
![]() |
51.52 | 34 |
|
4. Зэльва – месца сустрэч традыцый і вопыту: гістарычны макет у паркавай зоне; гістарычныя рэканструкцыі і батлейка пад час Ганненскага кірмашу; “Бабуліна школа” (кулінарныя экспедыцыі, майстар-класы, святочныя абрады, рэцэпты народнай медыцыны, рукадзелле); развіцце магчымасцяў для падарожжаў для ўсіх, у тым ліку людзей сталага ўзросту і з інваліднасцю (экахостэл, кэмпінг, інклюзіўны творчы фестываль); развіццё паломніцкага турызму; прасоўванне сучасных відаў транспарту з нізкімі выкідамі і інтэрнэт інфраструктуры (электратранспарт, банкавыя тэрміналы, інфакіёскі, інтэрнэт паслугі, віртуальныя туры і электронныя мапы)
|
![]() |
51.52 | 34 |
|
5. Да здароўя і даўгалецця праз традыцыі: стварэнне безбар’ернага асяроддзя, велапарковак, веламайстэрні, развіццё працяглай сеткі веладарожак, велапалос і веламаршрутаў, у тым ліку турыстычных; стварэнне пунктаў пракату ровараў, самакатаў, іншых відаў нематарызаванага транспарту; уладкаванне пляцовак для выгулу і дрэсіроўкі хатніх жывёл; распрацоўка і ўладкаванне экалагічных сцежак і маршрутаў
|
![]() |
43.94 | 29 |
|
6. Зэльва – месца адраджэння зяленых тэхналогій: развіццё аўтаматычных сістэм кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркай; энэргетычная сертыфікацыя жыллёвага фонду; энэргаэфектыўная мадэрнізацыя ву лічнага асвятлення, усталяванне асвятлення ў парку і на дамбе, светладызайн цэнтральных будынкаў; развіццё альтэрнатыўнай энэргетыкі, сучасных тэхналогій водазабеспячэння і водаатвядзення, у тым ліку ў прыватным сектары, збор і выкарыстанне даждавых ападкаў пры дапамозе ландшафтных рашэнняў; паляпшэнне збору і выкарыстання смецця, стварэнне прадпрыемстваў па перапрацоўцы пластыку, вытворчасць арганічных угнаенняў, кампоста, экапаперы; забеспячэнне экалогіі жыццёвага асяроддзя (якасць вады, зялёныя пасадкі)
|
![]() |
54.55 | 36 |
|
7. Вытворчасць зяленай сельскагаспадарчай прадукцыі: адбор тэрыторый для развіцця арганічнага земляробства, выкарыстанне біятэхналогій у раслінаводстве (біяпестыцыды, біяўгнаенні, біяпаліва, біяпрэпараты); вырошчванне перспектыўных культур (тапінамбур, амарант, сцевія, дурніца); развіццё арганічнага садоўніцтва, грыбаводства, рыба-, птушка-, жывёлагадоўлі; фарміраванне экалагічных брэндаў Зэльвеншчыны, фермерскага кластара ў сферы арганічнай прадукцыі сельскай гаспадаркі
|
![]() |
19.7 | 13 |
|
8. Зэльва – месца вытворчасці аўтэнтычнай зялёнай ежы: развіцце турыстычных паслуг (фотасессіі, “Вяселле ў этна- і экастылі”, “Гастратур”); продаж фермерскай і арганічнай прадукцыі праз інтэрнэт і па папярэдняй замове, крама, дзе можна гатаваць сабе ежу (салат, выціснуты сок) з экалагічных прадуктаў; стварэнне вытворчасці аўтэнтычнай “зялёнай” ежы па традыцыйных рэцэптах
|
![]() |
31.82 | 21 |
|
9. Месца вытворчасці аутэнтычных касметалагічных і лекавых сродкаў: развіцце вытворчасці лекавых траў, у тым ліку на базе малых фермерскіх гаспадарак; вытворчасць лекавых і касметалагічных сродкаў з мёду, ягад, казінага малака, траў (напоі, бальзамы, прадукты функцыянальнага харчавання, экакасметалагічныя сродкі, араматычныя сродкі, лекавыя сродкі і біялагічныя дабаўкі); медыцынскі і аздараўляльны турызм
|
![]() |
25.76 | 17 |
|
Всего ответов: Не ответивших: |
66 0 |
||
Іншае
| Ответы | |
|---|---|
| Создание новых рабочих мест для молодёжи, развитие футбола и других игровых видов спорта, реконструкция стадиона, создание спортивной школы по футболу для смены футболистов команды Чайка. | |
| - | |
|
Всего ответов: Не ответивших: |
2 64 |
Дзякуй за ўдзел у апытанні! Зялёны горад - горад новых магчымасцяў!

